Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

кляцьця, тую юшку ведзьма здыме, рака выйдзе з зямлі і зойме сваё русло.

Ідучы капусьнікамі, Рыгор усё гэта пераваспамінаў, зраўніваў з тым, што бачыў, і быў дужа здаволен гэтым.

Няпрыкметна ля самога сябе ён падыйшоў к таму месцу, дзе сьценка падымаецца на гору, і лёгка, ды так сама няпрыкметна, узыйшоў на гору, а там скора дайшоў да граніцы лесу. Зразу яго абдаў пахучы смалою ветрык, да вушэй данёсься сьпеў пташак: Лясная краса так і цягнула яго жывасілам у глыб лесу, у гушчэрныя кусты ядлоўцу, у падгалісты арэшнік. Але ён захацеў астацца з берагу лесу, на прагаліне, дзе абяцаў Зосі быць, дзе яго можна было скора ўгледзіць, і адкуль перад яго вачмі разгортваўся дзіўны абраз … Рыгор зьняў з сябе жакетку, скінуў капялюш, палажыў гэта на зямлю, потым падабраў шышкі і малое сухенькае галяйко, шчысьціў мясьціну і прысеў. Прысеў, разгарнуў кніжку і прыняўся чытаць. Але штосьці чытаньне яму не давалася, ня лезла ў голаў, перабівалася наплывам іншых думак, калыханьнем другога пачуцьця. Тады Рыгор кніжку адлажыў убок і пачаў глядзець супроць сябе, то паднімаючы вочы к небу, то апускаючы іх назад кнізу. Як на небе, так і на зямлі абачылася адна краса, адна пекнасьць: блакітны абшар высі, заліты залатым праменьнем сонца, нізка аблягаў над зямлёю, быццам увачавідкі спускаўся ўсё ніжэй і ніжэй, каб зусім сыйсьці з вечнае высі, прыкласьціся да зямлі, зьліцца з ёю і стварыць новае, вольнае, як вецер, вясёлае, як сонца, і незалежнае, як закон яго, жыцьцё… Дзе які цянёк — сагнаць і агрэць сонцам, дзе нуда — пасеяць упойны, свабодны сьмех, дзе плач — замяніць бескраёваю, бязьмежнаю радасьцю. Восень, холад, як крыўду і зьдзек — адаслаць у царства казак; вечную, цьвітучую вясну пасяліць на зямлі, каб гэныя кусты, што нібы пухкім дываном убралі лямагільны ўзгорак, гэтыя вярбіны і алешыны ў два рады аперазваючыя рэчку, гэту саму рэчачку з чыстаю вадзіцаю, плюхаючаю дзеньня і ночна ў сваім бесьперасьціханным цёку туды,