Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

на далёкі поўдзень, пад зялёныя шаты карон, не прапускаючых к ёй праменьні сонца; далей — зялёны луг, што ўбран пухкаю травою і размалёван кропелькамі ўсялякіх красачак, пачынаючы ад беленькага вясёлага цюцюпана да чырвонае смалянкі, — гэты зялёны луг, што як днём, так і ноччу, гудзіць-іграе ад музыкі нязьлічаных стварэньняў, жывучых і лётаючых над ім; і гэны Хвойнік, з роўнымі высокімі дрэўцамі, з густымі кустамі, з хорам птушак — адным словам, усё тое жыцьцё, якое ў поўнай сіле і моцы праяўляецца цёплым летам, — каб гэна жыцьцё ня мела свайго канца, свае сьмерці, а вечна-б, бесьперасьціханьня бурліла, пякло, кілела, а калі-б і зьмянялася на тэрмін — то ня ў бок заміраньня, зьнішчэньня, а ў бок вышэйшага кіпеньня, вышэйшага бушаваньня. „Эх, здаецца, каб я меў сілу і волю, я-б абыйшоўся бяз усякіх староньніх падмог, а сам, уласнаю рукою, не адкладаючы ні на хвіліну надалей, усё перарабіў-бы на свой манер. І ніхто-б ня скардзіўся на мяне, ніхто-б і словам не заікнуўся, што я кепска зрабіў гэтым … бо я вельмі маю шырокую і дабратворчую душу, поўную любоўю і спагадай сэрца. Але, што-ж чалавеку дано, ды яшчэ гэткаму малому, простаму, нячэмнаму працаўніку, як я, Рыгор? Зусім нічога, зусім нічога … А ня маючы нічога — нічога і ня зробіш“. Рыгор гэта ведаў, як лепш ня трэба, ведаў не ад таго, што мо‘ пачуў ад каго, ці хто набаяў яму, што, у сваю чаргу, ён чуў ад разумнейшых за яго людзей. Не і не! Рыгору тут не патрабавалася вагкасьці думак асьвячоных людзей: ён мог сам разабрацца ляпей за другога вучонага. Дваццаць два гады жыцьця, на працягу каторых ён паспытаў столькі гора, мукі, пагарды і зьдзеку, столькі праліў поту і сьлёз, змарнаваў сілы задарма, на неадплатную, неаддзячную карысьць другіх людзей, якія выгадалі ў жыцьці тым, што яно падвязло ім на сіле, хітрасьці, дасьціпнасьці і кемкасьці і, дзякуючы таму, што Рыгор гэта ведаў, ведаў не па тэорыі, а бачучы сваімі вачамі і чуючы сваімі вушамі, ён і хацеў — так моцна і так шчыра хацеў, што ў сваёй шчырасьці забываўся