Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

аб сваёй бясьсільнасьці і марыў перад сабою няжывучыя зданьні і чары … Марыў і забываўся, бо вельмі соладка было само гэта марэньне …

Разьвітаньне.

Рыгор прачнуўся а дзесятай гадзіне раніцы. Барджэй пададзеўшыся, ён пасьпяшыў к Сёмку, каб дапэўніцца аб часе выезду.

— Ды вось, а гадзіне пятай будзь гатоў! — сказаў яму Сёмка.

— А можа, слухай, Сёмка-а… — папрабаваў усумніцца Рыгор у таварышавай дабраце: — А можа бацькі на цябе будуць сярдзіцца, што ты… павязеш мяне?

— Э-э! Ды кінь казаць… Што мне яны зробяць? Мала патураю… Другі раз я ўжо іх пытаў. Вунь бацька мой — ні слова. Ты-ж ведаеш яго…

— Усё-ткі, ведаеш, што я за сваяк…

— Н-ну-у-ну! Шша-а! — ня даў Сёмка Рыгору гаварыць.

— Ну, дык шчыра дзякую табе, таварышу, — ціснучы Сёмку руку, дзякаваў Рыгор: — А цяпер, вось, зайдзі па Янку, захапі бацьку свайго і прыходзьце ка мне.

— Навошта гэта?

— Гэй, і ты нічога не кажы! — спыніў Сёмку Рыгор і хутчэй выйшаў з хаты.

Навуліцы ён спаткаў мацеру, якая йшла з рынку,

— Адкуль вы? — спытаў Рыгор.

— А вось купіла сяго-таго.

— А пятай гадзіне Сёмка будзе гатоў. Перад тым прыдуць к нам.

— Хто?

— Ды, вось, я папрасіў сяго-таго.

— Ну, то добра, сынок, добра. Трэ хаця прыбраць крыху.