Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

— Нічога, нічога, ня пільнуй нас,--спыніў яе Сёмкаў бацька.

Рыгор перш маўчаў, а пасьля раптам перамяніўся яго настрой і ён весела праказаў:

— Ведаеце, як мне нялёгка пакідаць вас. Як цяжка разлучацца з роднай краінай!! Я-б, здаецца, куды сам еду, браў-бы ўсіх вас, нават усё сваё мястэчка — гэтак я зродніўся з ім. Толькі — я вымушан ісьці на гэта. Што-ж, трэ‘ гадзіцца!

— Але, — ушчаў за ім Янка: — і чаму ўсё так збудавана ў сьвеце: сёньня вось мы гэтта, а заўтра — схопе цябе чугунка і зацягне за тысячы вярстоў. Хай-бы было так: усе людзі жылі-б у адным месцы. Навошта гэтыя сьлёзы, разлукі, плач, разьвітаньне?

— Мала што: гэтак ужо спакон вякоў напісана богам, — сказаў бацька Сёмкі.

— Так! наша мэта такоўская: калі доля разлучае — душы няхай і за тысячы вярстоў братаюцца, — дабавіў Сёмка.

— Вось то і важнае, — падхапіў Рыгор: — гэтым я і сьцешан крыху. Мне здаецца, усё тое, што вырабляе між людзей таварыскае і прыяцельскае чуцьцё, ня мае межаў перад сабою і не баіцца нічога.

— То праўда, праўда.

— Праўда, сынку…

І яны яшчэ цэлую гадзіну гутарылі аб усякай усячыне, пераходзячы то памаленьку, то ўскокі з аднэй рэчы на другую. За гутаркаю час бег няпрыкметна і, калі Рыгор прыпадкам успомніў аб сім, то на яго гадзіньніку ўжо паказвала шэсьць гадзін пасьля палудня.

— Колькі часу? — запытаў Сёмка, убачыўшы, як Рыгор вымае з кішэні гадзіньнік.

— Шэсьць!

— Ах, я хутчэй пабягу за падводаю. Пара ехаць, каб пасьпець к адходу машыны.

І Сёмка вылез з-за стала ды пабег дамоў. Рыгор такса-