Старонка:Цішка Гартны (1923).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

Сёмка адвязаў лейцы, сеў на воз і паехаў, а ўсе ціха пайшлі за ім. Гуляўшыя на вуліцы дзеткі пакідалі гульню, сабраліся ў грамадку й пільнымі зіркамі сачылі за праводзінамі.

Рыгор быў вельмі рад, што хоць гэтая маленькая сямейка блізкіх людзей ды ёсьць у яго; і ён ішоў з імі і бесьперасьціханку глядзеў на ўсіх; глядзеў, а, здаецца, малюсенькія крупінкі ад яго душы адрываліся і ўляталі ў паветра, каб з ім усапціся ў нутро яго праводзячых людзей. „Жаль, ой, які жаль мне раставацца з імі“, прыбліжваючыся к Скрыжаваным дарогам, думаў Рыгор: „дзе я стрэчу другіх гэткіх людзей? Нідзе!… Хоць і будуць… хоць і ёсьць у мяне знаёмыя, але ласьне яны спадобны гэтым? Кожнаму ад сіх знаёма ня толькі мая хата, я, а і мае думкі, маё пачуцьцё, як і іхнія мне знаёмы. Ад роду мы саплі адным паветрам, грэліся на адным сонцы, гулялі ў адну гульню, гаманілі аднэю моваю… Эх!“ Рыгор паглядзеў паабапал дарогі: Гэтыя нівы, гэта збожжа! Каб вы ўчулі ўсю ўтратнасьць маёй разлукі з вамі, каб вы ведалі мае думкі і зналі маю шчырую прыязьнь к вам, вы-б тады кожным каласком аўсу ці ячменю, кожнаю травінкаю, узрошчанай на сваёй глебе, запратэставалі-б супроць беспагаднасьці таго лёсу, які разлучае мяне з вамі, крыкнуўшы: „Ён — наш сын: хай з намі навекі астаецца!“ Хоць вы, нівы, і не мая ўласнасьць, а патом я родзен вам, а вы мне дорагі. Вы — часьціна мае краіны, якая маткаю мне завецца, бо гадавала мяне… Ды гэны нівы скора пасьпеюць і нібы-то золатам абліюцца ўсе, бы той канастас у цэркві. А к ім высыпле вясёлы працоўны люд з гострымі сярпамі ды з песьнямі вясёлымі; пад сонцам пры крышталовай расе будуць жаць. Здаровыя дзяўчаціны рукі будуць часта шастаць сярпом і класьці на прост“.

Рыгор азірнуўся вакол сябе, акінуў поглядам абшар ніў. Нідзе нікога ня бачылася. Толькі поміж з ім ішла сямейка праводзіўшых, жыва гутарыўшых аб жыцьцёвых справах. Бліжэй к яму была маці; але ён не ўглядаўся ў іх твары і бы ня чуў, што яны гутарылі: ім валадалі свае думкі.