Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Чаму гэта так сталася?

(Да справы выезду заграніцу б. правадыроў Грамады).

Палажэньне, якое стварылася ў сувязі з выез­дам заграніцу часткі павадыроў б. Грамады, змушае мяне, як аднаго з яе арганізатараў, высьвятліць перад беларускім грамадзянствам некаторыя рэчы, якія могуць паказацца яму ня зусім зразумелымі.

Як падаюць газэты, б. старшыня Грамады, Б. Тарашкевіч апынуўся ў Бэрліне, а Рак-Міхайлоўскі, Мятла і Бурсэвіч у Саветах. Астаўшыся ў межах Польшчы і не пакідаючы беларускай справы, я лічу патрэбным затрымацца на тых прычынах, якія кіравалі мною, калі я адкідаючы выезд заграніцу, — гэтым самым парваў усе палітычныя сувязі, лучыўшыя мяне з выехаўшымі ня толькі ў часы нашай агульнай працы ў Грамадзе, але і ў часы амаль 4-х гадовага прабываньня ў Пазнанскіх вастрогах. Ня лёгка бывае рваць падо­бныя сувязі, тым болей узмоцненыя цяжкімі цярпеньнямі, якія мы ўсе перажывалі, маючы на мэце дабро беларускага народу.

Прынамсі для мяне, адцярпеўшага ў розныя часы, пачынаючы ад 1906 г. каля 10 гадоў турмы і ссылкі—дабро працоўнага народу было заўсёды тою кіруючаю сьцежкаю, па каторай я ішоў у сваім жыцьці. Кіраваўся я гэтым самым і цяпер, калі парваўшы ўсе палітычныя сувязі з сваімі былымі сябрамі, рашыў застацца тут, на сваей Бацькаўшчыне і працаваць на карысьць таго народу, з якога я выйшаў і сам. Парваць гэтыя сувязі і адмовіцца ад падпарадкаваньня большасьці выехаўшых