VII
Ой, ці вольна жыць Ці загінуць нам, — Ой, працоўны люд, Сьвістані з пляча!
Будзем песьняй біць І нажом садзіць: Альбо згінуць ўсім, Альбо — ўсё здабыць!
Галавою стой, Беларусь мая! Гэй, ды з песьняй ў бой Ой, сярмяжная!
А маскоўскі цар Сьцеле мякка нам. Беларусь мая, — Ёй я ўсё аддам.
Беларусь за „усё“ Вельмі дзякуе… Ці — Слабодная! Ці — Ніякая!