1
Бэнзыну гаручага пах… Тр-р-р-а-та-та-тах! Машына запела. Па зямлі прабеглі калёсы… Завярцеўся віхрам пропэлер — Панёсься! Панёсься!.. Панёсься!.. Я — селянін, Лётчык — рабочы… Крычыць мне: „ня бойся!..“ На аэропляне Вышай!.. Вышай!.. Вышай!..