Гэта старонка не была вычытаная
З магіл паўстаюць комунары,
Сыплюць іскры ўлева, ўправа!
Слава паўстаўшым!
Слава!
— Помста! Помста!
Вяшчуну чырвонакрыламу! —
Чуваць пагрозы злыя крыкі.
Чырвоным памостам —
Пажарам вялікім
Свой шлях услалі!
— Лётчык! На поўдзень пахілім,
Дзе нас не чакалі…
У новую часьціну
Сьвету —
У чарнакожых краіну,
Дзе вечнае лета.