Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

9

Мне казала бабуля казку
пра старога шэрага воўка,
што зубамі, як шаблямі, ляскаў
і ня зносіў нічога жывога…

Ой, ляжыш ты, бабуля, ў нетрах
халоднага жвіру магілы,
а ня знаеш, што воўкаў гэткіх —
цяпер і ўлада і сіла!..

Залатым аксамітам восень
захавалася ў жоўтых імшарах…
Зьлітаваньня Чы-Ванг не папросіць,
не папросіць у белых жандараў.

Помніш?..
Мітынг…
Калёраў сутоньне…
Змрокам падкраўся вечар…
Гаварыў Чы-Ванг пра тое,
што рабочаму цяжка жывецца;
гаварыў, што за жменьку рысу