імі ідзе і цяпер украінскі народ і будуе новае жыцьцë, аб якім «Бацько Тарас» толькі думкі снаваў. Дык нехай же словы Шэвчэнкі будуць і для нас, беларусоў, падмогай у змаганьні жыцьця.
Чэсць і слава памяці Тараса Шэвчэнкі!
А. Бульба[1]
З усіх славянскіх літаратур найбольш блізкай да беларускай пісьменнасці трэба лічыць літэратуру украінцоў. Блізкасць гэта вырабілася цэлымі сталецьцямі супольнаго літаратурнаго жыцьця і гісторычнай долі.
Калі глянуць у літэратурную мінуўшчыну беларускаго народу, калі прыпомніць ці найдаўнейшые рукапісные памятнікі, — як напрыклад Слово аб Палку Ігоровым, ці кніжкі друкаваные беларусамі і украінцамі, — супольнасць гэтаго жыцьця відаць за увесь час ад ХV да XVІІІ сталецьця ў безпрарыўных літэратурных зносінах вучоных, брацствоў ды манастыроў.
Кніжкі, друкаваные беларусамі і украінцамі, разыходзіліся тысячамі і на Беларусі і на Украіні. Можна сказаць, што не было такой бібліотэкі ў абодвух народоў, дзе не было бы кніжэк, друкаваных ці ў Вільні, ці ў Кіеві, ці у Львові. Гэтакі вялікі абмен кніжкамі рабіўся затым, што напісаны яны былі ў аднэй супольнай мові, лёгка зразумелай і для беларусоў і для украінцоў.
Дзякуючы супольнасьці кніжнай мовы, беларусы і украінцы карысталі, значыць, і з аднай супольнай літаратуры. Гэтак было і ў часі національнаго упадку абодвых народоў — да канца XVІ сталецьця, пакуль народные мовы — беларуская і украінская — не зрабіліся мовамі літаратурнымі. Тады толькі наступіў раздзел і ў літаратуры, і кожны з гэтых двух братніх народоў пайшоў у жыцьцё сваім ўласным шляхам.
Аднак і пасьля раздзелу літэратурные зносіны ня скончыліся. Пачынаючы ад Манькоўскаго, каторы адзеў у беларускую апратку Энэіду Котлярэўскаго, і канчаючы сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, украінская літаратура не перэстала цікавіць беларусоў. Па пратоптанай дарожцы, «Сьледам за дзедам», як кажэ народная прыказка, ідуць і новые беларускіе пісьменнікі. Украінская літаратура, найбольш дэмократычная з усіх славянскіх літэратур, — украінскі тэатр, які трэба лічыць за найбольш багаты і чыста народны ў праўдзівым значэньні гэтаго слова, — ня могуць не цікавіць беларусоў, каторые ешчэ ня скора зраўняюцца з украінцамі.
- ↑ Вершы Шэвчэнкі да гэтай стацьці перэлажыў А. Гурла с Капыля. Гл. «Кобзар»—«Да памершых, жывых і ненароджэных землякоў маіx».