Старонка:Швейк 1.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

жаў ён. — Як вы ўважаеце, Швэйк? Купіць хто-небудзь? Гаспадару я скажу, што пазычыў каму ці што яе ўкралі. Ці можа не, канапу я пакіну, а пашлю-тку я вас да пана капітана Шнабэля, хай ён мне пазычыць сто крон. Ён надоечы выйграў у карты. Калі там нічога ня выйдзе, дык вы пойдзеце ў Врошовіцы, у кашары да паручніка Малера. Калі і там не пашэнціць, дык вы падайцеся ў Градчаны да капітана Фішэра. Яму вы скажэце, што мне канцом патрэбна плаціць за фураж для каня (якога я прапіў). А калі і там у вас ня выйдзе, заставім рояль. Хай будзе, што будзе. Я вам напішу колькі слоў на ўсіх. Кажэце ўсім, што пільна трэба, што я сяджу без капейкі. Наогул, выдумляйце што-хоця, адно з пустымі рукамі не варочайцеся, а то пашлю на фронт. Ды спытайцеся за адным заходам у капітана Шнабэля, дзе ён купляе гэту арэхавую настойку, ды купеце дзьве пляшкі.

Заданьне гэта Швэйк справіў з надзвычайнай удачай. Яго прастадушнасьць і шчырае аблічча абуджалі поўную даверлівасьць да ўсяго таго, што ён казаў. Швэйк улічыў за патрэбнае ўмацаваць фэльдкуратаву просьбу і перад капітанам Шнабэлем, і перад капітанам Фішэрам, і перад