Старонка:Швейк 1.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Калі караюць сьмерцю, заўсёды асыстэнтам бывае поп і сваёй прысутнасьцю гняце асуджанага: у Прусіі падводзіў пад сякеру няшчаснага асуджанага пастар; каталіцкі ксёндз выконваў тую самую ролю ў Аўстрыі пад шыбеніцай, а ў Францыі — пад гільётынай, поп пасабляў асуджанаму сесьці на электрычнае крэсла ў Амэрыцы, а ў Гішпаніі — на крэсла з хітрай прыладай да задушэньня; рэволюцыянэраў у Расіі праводзіў на сьмяротную кару барадаты поп, і г. д. І ўсюды божыя служкі праводзілі іх з укрыжаваным хрыстом у руцэ, нібы казалі: «Табе, галубок, усяго па ўсім адсякуць галаву, або цябе, даражэнькі, толькі засіляць, задушаць, ці пусьцяць у цябе пятнаццаць тысяч вольт, — але што гэта значыць, калі параўнаць з тым, што давялося зазнаць ісусу хрысту!»

Вялікая розьніца — сусьветная вайна таксама не абыходзілася без папоўскага блаславеньня. Палкавыя папы ўва ўсіх арміях маліліся ды правілі набажэнствы за перамогу тых, чый елі хлеб. Як каралі сьмерцю салдат у аўстрыйскім войску, зьяўляўся ксёндз, не абыходзілася без яго й тады, як каралі чэскіх легіянэраў.

Нічога не адмянілася з тэй пары, як разбойнік