Старонка:Швейк 1.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

дзесят пятага палка Вітынгера. Колькі год таму назад ён прымаў удзел ад клюбу «Спорт» у спаборніцтве на бягню і выйграў гэты кубак. Добры быў бягун. Адлегласьць Вена—Мэндлінг узяў за гадзіну і сорак восем хвілін. Ён да гэтага часу яшчэ выхваляецца гэтым. Я з ім на кожны выпадак яшчэ ўчора пра гэта дамовіўся... І як гэта я, даўбешка, не паглядзеў у канапу, калі яе прадаваў? Заўсёды я, скаціна, адкладаю ўсё на апошнюю хвіліну.

І пад уплывам выпітага грогу, згатаванага па рэцэпту прапойцы матроса, фэльдкурат узяўся лаяць сябе найспрытнейшымі выразамі, даючы ведама, што, уласна, ён з сябе выяўляе.

— Час ісьці шукаць паходны алтар, — заявіў Швэйк. — Ужо днее. Трэба толькі раней напрануць мундзір ды выпіць на дарогу яшчэ шкляначку грогу.

Нарэшце, яны вышлі. Ідучы да жонкі гандляра старой мэбляй фэльдкурат апавядаў Швэйку, што ён учора выйграў у карты, і калі яму пашанцуе, дык ён выкупіць з лёмбарду рояль. Гэтае абяцаньне нагадвала абяцаньне дзікуна зрабіць ахвяру свайму богу, калі паляваньне будзе ўдалае.