Старонка:Швейк 1.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

стаялі два крыластыя стварэньні, што меліся выяўляць анёлаў, але на гледача карціна рабіла ўражаньне, што голы сьвяты крычыць гвалту ад страху перад кампаніяй, якая яго абкружае: анёлы нагадвалі казачных дзіваў, нешта сярэдняе — ні то дзікіх катоў, ні то апокаліпсычных страшыдлаў.

На другой частцы быў абраз, які павінен быў паказваць тройцу. Галуба, шчыра кажучы, мастаку не асабліва ўдалося сапсаваць. Ён намаляваў сапраўды нейкую птушку, якая роўна падобная была як да голуба, так і да белае курапаткі. Затое бог-айцец быў падобны да разбойніка з дзікага Захаду, якімі частуюць захопленую публіку амэрыканскія фільмы з жыцьця прэрый.

Бог-сын, наадварот, быў намаляваны ў выглядзе вясёлага кавалера з ладным чэраўцам, схаваным у нешта падобнае да трусікаў. Наогул ён нагадваў спортсмэна: крыж ён трымаў у руцэ так лёгка і шыкоўна, нібы гэта была тэнісная ракетка. Здалёку ўся тройца расплывалася, і ўражаньне было такое, якое робіць поезд, пад'яжджаючы да станцыі.

Што да трэцяе іконы, дык зусім ня можна было ўцяміць, што яна паказвае. Салдаты пад