Старонка:Швейк 1.pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Па ўсім гэтым відаць, што ня надта проста правіць палявую імшу.

— Кідаемся па ўсім горадзе, — сказаў Швэйк фурману — і гэта была праўда.

Калі яны пад'ехалі да вучэбнага пляцу і ўжо падышлі да памосту з драўлянымі парэнджамі і сталом, на які павінны былі паставіць паходны алтар, высьветлілася, што фэльдкурат забыўся паклапаціцца пра міністранта.

Яму заўсёды прыслужваў за імшой адзін пехацінец, які, аднак, улічыў за лепшае падацца ў тэлефоністыя і паехаў на фронт.

— Дармо, пане фэльдкурат, — сказаў Швэйк, — я магу яго падмяніць.

— А вы ўмееце міністраваць?

— Ніколі за гэту справу ня браўся, але чаму не паспрабаваць, Цяпер-жа вайна, а пад час вайны людзі бяруцца за такія справы, якіх яны раней і ня сьнілі. Неяк ужо гэтае глупства «і са духам тваім» на вашае «госпад з вамі» адчыкрыжу. Нарэшце, ня надта ўжо й цяжка, я мяркую, хадзіць каля вас, як кот навакол гарачае кашы, памагаць вам мыць рукі ды падліваць у чашу віна...

— Добра, — сказаў фэльдкурат. — Адно вады мне ў чашу налівайце. Во што: вы лепш зараз-жа