Старонка:Швейк 1.pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Чаша праз увесь час была поўная, і кожная фэльдкуратава маніпуляцыя выклікала спагадную крытыку салдатаў.

— Добра глынуў! — пералятала па радох.

Сьвятая цырамонія адбылася двойчы. Потым яшчэ раз скамандавалі: «На малітву!», хор на закуску грымнуў гымн, і, падвоіўшы рады, калёна рушылася ў паход.

— Зьбірайце манаткі, — сказаў Швэйку фэльдкурат, паказваючы на паходны алтар. — Трэба паразвозіць іх туды, адкуль бралі.

Яны паехалі на тым самым рамізьніку і сумленна вярнулі ўсё, апрача пляшкі царкоўнага віна.

Калі яны прыехалі дахаты, і выправілі няшчаснага рамізьніка расквітацца за язду ў комэнданцкую ўправу, Швэйк зьвярнуўся да фэльдкурата:

— Дазвольце запытаць, пане фэльдкурат, ці павінен быць міністрант таго самага веравызнаньня, што й ксёндз, якому ён прыслужвае за набажэнствам?

— Бязумоўна, — адказаў фэльдкурат. — Іначай імша лічылася-б несапраўднай.

— Пане фэльдкурат! Вышла вялікая памылка! — заявіў Швэйк. — Я не належу ні да