Старонка:Швейк 1.pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная


— А моваю?

— Ну, гэта ўжо разам з слыхам, пане фэльдкурат: калі адзін брэша, а другі яго слухае...

— Значыць, нам трэба асьвенчаная біскупам аліва, — сказаў фэльдкурат пасьля гэтых філёзофскіх разважаньняў. — Маеце вось дзесяць крон, купеце пляшачку. У інтэнданцтве такой алівы, мабыць, няма.

Швэйк пайшоў за асьвенчанай біскупам алівай. Адшукаць яе было цяжэй, чымся казачную жывую вазу ў казках Бажэны Нямцовай. Швэйк паткнуўся ў некалькі аптэкарскіх магазынаў, і ці толькі вымаўляў: «будзьце ласкавы, пляшачку асьвенчанае біскупам алівы», усюды хоць рагаталі яму ў твар, а хоць у жаху хаваліся пад стойку. Швэйк на гэта не зважаў — ён быў надзвычайна сур'ёзны. Ён паспрабаваў пашукаць па аптэках. З першае загадалі яго вывесьці. У другой памкнуліся выклікаць хуткую дапамогу, а ў трэцяй провізар сказаў яму што ў фірмы Полак на Доўгай вуліцы — гандаль алеямі і лякамі: напэўна, знойдзецца на складзе патрэбная аліва.

Фірма Полак вяла гандаль жвава. Ніводзін купец ня выходзіў адтуль без здавальненьня. Калі купец прасіў кіндэрбальзаму, яму налівалі шкіпінар, і па тым.