Старонка:Швейк 1.pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

фэльдкурата. — Настойна прашу вас забараніць вашаму дзяншчыку лезьці ў нашыя справы і даць нам магчымасьць іх скончыць.

— Прабачайце, пане фэльдкурат, — адгукнуўся Швэйк, — будзьце ласкавы, самі загадайце мне, каб ня лез у вашыя справы, бо іначай я й надалей буду абараняць вашыя інтарэсы, як належыць кожнаму шчыраму салдату. Гэты пан мае сваю рацыю — яму хочацца пайсьці адсюль самому, без староньняе дапамогі. Ды й я ня люблю скандалаў, — я чалавек далікатны.

— Мне ўжо гэтая справа пачынае дакучаць, Швэйк — сказаў фэльдкурат, нібы не прымячаючы прысутнасьці гасьця. — Я думаў, што ён нас пацешыць, раскажа нам якія-небудзь анэкдоты, а ён вымагае, каб я рэкомэндаваў вам ня лезьці ў ягоныя справы, не зважаючы на тое, што вы два разы ўжо мелі з ім справу. У вечар перад такой важнай рэлігійнай цырамоніяй, калі ўсе пачуцьці свае я павінен ўзьнесьці да бога, ён чэпіцца да мяне з нейкай недарэчнай гісторыяй пра няшчасныя тысяча дзьвесьці крон, адхіляе мяне ад іспыту майго сумленьня, ад бога, і дамагаецца таго, каб я яму яшчэ раз сказаў, што цяпер ня дам. Ня хочу я з ім больш гутарыць, каб не апаганьваць гэтага сьвятога вечару. Ска-