Што к сабе прыгарнулі-б, пясьцілі мяне,
Памаглі-бы змагаціся с чорнай нудою,
А па сьмерці павекі закрылі-бы мне.
Я хацеў-бы сабе прыгалубіць дзяўчынку,
Маю долю-нядолю дзяліці са мной,
З сэрцэм чыстым якую-б усякай часінкай
Я любіў-бы, туліў і служыў-бы якой.
Аднаго толькі сэрца мне трэба, хачу я,
І аднэй, што мяне-б зразумела душы…
Хачу мала, так мала, а доля ня чуе:
Сіратой сам адзін я гібею ў глушы.
|}
Мая жонка. Не хачу я жонкі Будзем з ёю жыці |
Да дзяўчынкі. Не чурайся, дзаўчынка-галубка, мяне!
|