Ці-ж на тое ў полі,
Хоць душой замры,
Бьешся без патолі
З зары да зары?
Доля твая, доля!
Дзе-ж яна расла?
На чыстае поле
Хіба уцекла!
Ой, ты, мой араты,
Хмары ты хмурней;
С цябе сьвет багаты,
Ты-ж усіх бядней…
|}
Касцом. Дзе вы, брацьця ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы? Пакуль згіне раса, хай засьвішчэ каса, Сонцэ паліць агнём, пот ліецца цурком… Пот ліецца цурком,—абмахні рукавом Песьню пей і касі, пакуль ясные дні, |