Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

НОВЫ ШЛЯХ.

3 духовай кволасьці, з вяковае няволі,
3 прыгону цяжкага і з мляўкага быцьця —
Устане ўсёткі нам дух моцнай нашай волі,
Каб захапіць, вясьці да дзейнага жыцьця.

Адзене ў вопратку бадзёрасьці вясёлай,
Улье амбіцыю у мляўкі ціхі дух;
Пакору вырве нам — азнаку волі кволай
I устуллівасьці разгоніць ўвесь задух.

І зварухнёмся мы, паднімемся на ногі,
I пойдзем волатам да дзейнага жыцьця;
I працярэбім усе паросшыя дарогі;
Ачысьцім сьцежкі ўсе ад бруду і сьмяцьця.

І з песьняй вольнаю, і з воляю няўхільнай
На новы узыйдзем мы прачышчаны свой шлях.
Змаганьнем, працаю, бадзёрым духам сільным
Мы незалежнасьці паднімем горда сьцяг,