Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

ШЛЯХАМ ЗМАГАНЬНЯ.

Пратром свае вочы, працоўны народзе!
Век ночы праходзіць. Ужо — разьвіднаньне.
Ідзём мы магутна, ўсе дружна, у згодзе
Шляхам змаганьня.

Бяз скаргаў, пакоры, а думна і горда
Імкнёмся да волі бяз ценю хістаньняў
Наперад ідзём мы няўхільна і цвёрда
Шляхам змаганьня.

Мы ўжо не заплачам. Ні ў болі, ні ў страху
Ніхто не пачуе у нас нараканьня.
Бадзёра і горда пайдзём мы бяз жаху
Шляхам змаганьня.

Страсём сваю мляўкасьць. Пайдзём няўступліва.
Пакоры ужо ў нас ня будзе ні званьня.
Пайдзём мы ўсе горла, але справядліва
Шляхам змаганьня.

Наперад і разам, працоўны народзе!
Трымаймася дружна ў вянку абьяднаньня.
Наперад! Супольна. У ладзе і згодзе
Шляхам змаганьня!