Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

і салі, спажываць можна. Раз здарылося дваіх забіць, то аднаго жоўць са два кулакі была.

Але ён доктар: умее зельле дабіраць. Да ўсяго сьціпнасьць патрэбна: і к доктарству, і к палеваньню, і к вайне, а і цікавасьць. Цяпер бо німа гэткіх цікавых людзей, як мы даўней былі. Мне ня ў ціжар было абыйсьці досьвіта даліну, вышукаць якіх важных сьлядоў. Гэткаго другога чэлавека на ваўка, або на мядзьведзя не шукай, а і снасьць добрую меў. Спачатку, то болей наглўміў, чым спажыткаваў. Не так стрэляць, як набіваць ня ўмеў Стрэльба павінна быць чыстая, зьверху можэ быць абы як, але ў нутры — як золата ніхай блішчыць. Бывае, што і порах вінават: нагарыць яго шмат, калі часта грогаеш — і не займецца. У скалкоўцэ даўней, калі іскра узнялася — то і добра; толькі замочаны порах перацірай, каб ня зьбіўся ў ком. Набівай — як сьлед; цэлься — сьціпна; стрэляй — сьмела! А калі подалека, або пораху пажалееш — прапала! Бывае, іншы і волава перэдасьць, а іншы і пораху не дадасьць: тады набой цяжкі і не даляціць — вось і дрэнна!.. Волава — не перэдавай; пораху — ня скупі, бо сам сябе ашукаеш: бытцам і пападзеш, а ў нутро ня пойдзе. Калі-ж як раз дасі па меры пораху, а кулькі са дзьве ўкінеш, — валяй хоць на сто крокаў: ня збочыць і на даланю — вось і ляжыць! На мядзьведзя бяз куль — ня думай; кулі-то ён баіцца; хіба ў жывот пападзеш, то будзе мадзець дзевяць дзён, пакуль флякі не пагніюць.

Трэба прыкмечаць, як ідзе і лапатку адставе — тады лупі. А тоўст ён; мяса цьвёрда — трэба добра стрэляць — гуга! А кудлы-ж яго! Калі стрэль-