Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

бо ён на сьлед узойдзе, то і знае, што яго стралец абыйшоў. Вядома — абходжу здаліку, ён — тут жэ ты! Што-ж я адзін параджу? Вялізарны такі! У яго сьлед мае дзьве нагі хаваюцца! І страшна крыху; абыйшоў і бягу па Ёндрыся — брата майго. Раімся, каб у чатырох. Гуга! І шкода выпусьціць з рук: бэстыя, дык бэстыя — вялізарная.

Нараіліся клікнуць Мацея і Сымку. Пабег Ендрысь; я пад майданам астаўся; мне ўсюды пасьцель — паляўнічы с сабой падушак ня носе — ў лесе нойдуцца. Адны веткі пад галаву, другіе — падплечы і добра! Бяжыць Ендрысь — німа іх дома — да Маёра ў лазьню — трэба туды збегаць. Найшоў, ідуць, хоць зьміркаецца; зайшліся ў карчму люльку закурыць, ажно тут і Гамулец Эдвард проста з Рабкі — с палеваньня — тыц да іх.

— „А што тут сабраліся?“

— Так і так. Мядзьведзя абыйшоў. Душком сабраліся паны, хоць ужо цямнела. Стральцы — пехтай, а пані і падросткі — на санёх.

Чэкаю. Бяжыць Сымка Татар: „уставай, прыехалі паны!“. Я — зірк, ажно яны ўжо тут! Навязлі стрэльбаў, штуцароў і ліворвароў.

Тады Эдвард Гамулец кажэ: „скажы мне, Крэптоўскі, чы ткі той мядзьведзь ёсць?“

— А якжэ!

— „А скажы, што б рабіў, каб на цябе аднаго вышаў?“

Выбачайце паночку, як мы сойдземся, то ўжо або табе, або мне сьмерць. Так я яму сказаў, ну і давялося так зрабіць.

Пайшлі мы. Сабралося нас 16 чэлавек. Усіх ужо і ня помню, але так: быў Гамулец, Мацей,