Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Сымка Татар, я, Ендрысь, брат мой, Вавжон Нэндза, Мацей Сечка, Войтак, другі брат (чы вы яго зналі?), з ім прышлі Гуцкулі, Слебада і трох араўскіх.

Падходзім мы к даліне, ажно Слебада вырваўся наперад, узлез на гару і цяпло разлажыў. Бадай яго, баяўся, каб на яго ня вышаў.

Я выглядзеў сабе ў даліне пэўны перасмык. Думаю: ня мінеш. Заросшы быў, між скалаў і схавацца было дзе. Стаю пад кунатай рабінай і чэкаю.

Ендрысь сабаку прывёў; пусьцілі — брэшэ, брэшэ, ажно тут неяк сьціх і ня пісьне, як мыш, бо мы вушы наёжылі востра. Аж во што зрабілося: мядзьведзь лапай замахнуўся, а сабака ў рове апынуўся.

Ну, вось ціха — чэкаю. Чую, трашчыць тоўстая калода, — бо ж гэта бэстыя цяжкая. Стаю моўчкам пад елкай — трашчыць другая. А, дык ты тут! Калі ні гляну: елкі тут, тут гнуцца — ідзе. Хадзі, хадзі, мой каток, проста на мяне. Заглянуў — бачу: вушы, спіна, кудлы — аграмадны… Ен падышоў блізка, а стрэльбу трымаю да прыцэлу; лоб — торк і пярэдніе лапы… як ні лупяну пад лапатку і ткі прыцэліўся лоўка. Не раўнуў ні разу: лёгкіе парваў кулькамі і горла кроўю; заліло.

Калісь то аднаго было папаў; што жылы ад сэрца перарэзаў, дык бухнуў так; як стаяў; парасё заколатае так скора не дасца, як ён. Хіба не паладзіш, то бяжыць у лес і раве. А вось і паваліўся. Бачу, ўсе чатыры нагі выцягнуў. На мінутку усьцішыўся, а тады галаву паднімае, паднімае… Устаў на пярэдніе лапы і глядзіць туды, ат-