Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Воўк.

Пад той час, як сьвяты Пранцішак жыў у Італіі ў горадзі Губіо, паявіўся ў ваколіцы воўк дужа вялікі, а такі заядлы, што за ім ня толькі ня можна было узгадаваць скаціны, але і людзей губіў. Бывала пад сам горад падойдзе. Бяз стрэльбы-то і носа ня вытаркні. Як той кажэ: „нічым ваеннае врэмя“. Калі выпала ісьці аднаму — не абаронішся. Людзі гэтак напужаны былі, што ў запечках сядзелі, хат не пакідалі.

Сьв. Пранцішак народ свой любіў: „бедные, казаў, людзі — як-жэ іх не ратаваць“. І хоць яго адгаварывалі — выбраўся ткі к гэтаму ваўку. Перажэгнаўся, пацеры згаварыў пашоў на сустрэчу зьверу, с суседзямі. Але па дарозе яны, граху набраўшыся, ўцяклі, а сьвяты пашоў сам шукаць ваўка.

Ідзе ён сабе, ажно тут і воўк тыц — ляпу разінуў і валіць. Сьвяты перажэгнаў яго і да сябе падазваў.

— „Хадзіш сюды, воўчэ, браце мой. Імянём Хрыстовым прыказываю табе: не рабі нічога злога ні мне, ні каму другому“.

І вось, паверыце людцы, як сьвяты яго перажэгнаў, воўк, хоць такі сярдзісты, ляпу зачыніў, больш не наступаў, толькі пакорна падышоў і нічым ягнё тое, лёг пад ногі сьвятога.

Тады сьв. Пранцішак гэтак кажэ: ці чуў, воўк? Нарабіў ты шмат шкоды і кучу шальмоўстваў, загубіў шмат скаціны бяз Божаго дазволу а ня толькі меў ты адвагу быдлё рэзаць, але і д- людзей, што на вобраз Божы сатворэны, <span title="прыстуіпаў">прыстуі-