Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Як людзі гэта ўбачылі, — давай жэ цешыцца гэтаму дзіву; дзякавалі Богу, што ім такога апеку на даў, каторы іх вызваліў ад лютаго зьвера.

Два гады жыў воўк у Губіо. І ў хаты заходзіў, і пад парогам лежаў, нікому ніколі крыўды ня ўчыніў, ніколі не здрадзіў; але паверыце — і ён быў у шайнасьці: яды па горла меў, палюбілі яго людзі і кармілі ахвотна. І сабакі яго не чапалі, і нават не брэхалі, калі цягаўся па вуліцах.

Прышоў канец: састарэўся воўк і пасьля двух гадоў здох. Журыліся людзі па ім: заўсёды успаміналі міласьць сьв. Пранцішка.