Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

і памятае ён цьвёрда безстрашную адвагу, якая падтрымлівала яго ў тую цяжкую мінуту, бытцам міласэрная рука.

Перад апэраціей, угледаючыся на розных хворых, што лежалі ў агульнай бальнічнай салі і ён снаваў сабе думку у сваёй простай душы, якую вўчаць снаваць сьцены глухіе салі бальнічнай, гэтай вучыцельніцы самай мудрай на сьвеці. Пасьля апэраціі так бязмерна саслабеў, што ахвота да ўсяго адпала. Холадна яму было, а пад вечар галава становілася цяжкая як волаво, а ад галавы дрыжака па сьпіне нітачкамі перабегала. Думкі, як кулькі жывога срыбра, скорэнька каціліся у адзін куток мазгоў, і так лежаў у мокрым поце. Вочы зачыняліся не да сну, а толькі да бязчуцьця, пры чым у гэтым поўсне здаваліся розные дзівы…

Вось здаецца ўсё прападае, толькі чад хляраформу разыходзіцца ўсюды, лямпа чуць сьвесіць, цемрасьць слаба разганяе і здаецца яму, што ён ляжыць пад аграмаднай лейкай, а ў канцы яе — высока — яснае ваконцэ: там выхад… І ён к гэтай шчаліне віднай ідзе кругом лейкі днём і ноччу, ня можэ стрымацца, паўзе, як смоўж, хоць душа і рвецца, і трапечыцца, як птушка, ў сіло папаўшая. І падляцець выжэй ня сіла, і што раз далоў валіцца, валіцца… Ен ведае, што там відаць праз ваконцэ: толькі пераступіць — і ўжо станеш на мяжы пад лесам, дзе расьце яго ўласная бульба на 4-ох гонях. І сніцца яму восень пад той час. Там — пад лесам у чыстым верасьнёвым воздуху, на халодным полі — бачыць усё выразна, бытцам і людзі, і лес бліжэй сталі. У дваёх з бабай капаюць бульбу, буйную, як парасяты; на іржышчы сабра-