Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Шмат няпуганае дзічы
Моўчкі ткуцца ля крыніц…
Цішыня на паграніччы,
Баявы спакой граніц.

Грышка хмуры сеў на ўзлессі,
Галаву сваю павесіў
Ад тугі, журбы і дум.
Птушак многа ў звонкім лесе,

Хоць адной-бы дружнай песняй
Разагналі ў Грышкі сум!
Грышка думаў, доўга думаў,
Ён баяўся кпін і глуму:

Хто не ўчуе пра пабег,
Узнімаць пачне на смех.
А найбольшай сілы гора
Адчуваць пракляты сорам!

2

Сонца галай адступала
За лясы, за горы, скалы.
Налівацца стаў закат,
Як вішнёвым сокам сад.
Грышка ўстаў. Хоць і стамлёны,
Ён падаўся ў бок кардона.
Уявіў сабе, што ён
Сцерагчы ідзе кардон.
Што за поле, што за шлях там,
Дзе яшчэ пануе шляхта?