Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/15

Гэта старонка не была вычытаная

свайго балькону скокнула проста ў мора і ўтапілася…“ Га, які фанфароністы!

Магдалена. Ну, не дзівота! Такі малады, прыгожы дый яшчэ — граф!.. Але, Фэлечка, памятай! Я свайму сказала, што ён маецца прыйсьці разам з табой, бо ён да цябе падлабуніваецца… Дык-жа памятай, не прагаварыся, бо мой стары йзноу зробіць авантуру, пачне біцца лобам аб падлогу і маліцца да сьвятога Язэпа…

Фэлька. Ну, мяне ўжо вучыць ня трэба!.. А куды-ж ты яго паслала?

Магдалена. Падумай толькі: ён накупіў спіртусу і гарэлкі! Да чаго-ж гэта падобна? Прыдзе граф, а ў нас няма ані воднай бутэлькі віна! Ён езьдзіў усюды па заграніцах і мусіць гарэлкі ня пье.

Фэлька. Пье, ня бойся! Я яго бачыла, як ён на адным баль-маскарадзе лактаў пры буфэце гарэлку, дык аж нос пачырванеў.

Магдалена. Але ўсёж-такі хай ня думае, што мы нейкія хамы, якія нічога лепшага ня бачылі.

За сцэнай чутно званок.

Магдалена. О, нехта прыйшоў! можа ён! (пудрыцца). Фэлечка! ты, калі ласка, зрабі з гэтым парадак… (паказвае на пакінутыя прылады мужа: місачку з мылам, брытву і г. п. ды бяжыць у сярэднія дзьверы).

Фэлька (кладзе ўсё на камодзе і пасьля таксама пудрыцца).