Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/19

Гэта старонка была вычытаная

дык мае страшэнную ахвоту да вучонай гутаркі… (да мужа). Калістрат! годзі ужо аб астраноміі, прашу цябе! Моладзь хоча пагаварыць аб нечым весялейшым… (бярэ яго за руку і адводзіць у бок). Ці-ж ты ня бачыш, што ў яго вочы гараць, каб пафліртаваць з Леакадкай, а ты перэшкаджаеш сваімі вучонасьцямі.

Мяшочак. З якой кадкай?.. (успомніўшы). А Леакадка!.. (да дачкі) Леакадка! хадзі сюды! Пагавары з гэтым… астраномам. (Сядае на канапе).

Мяшочыха (варочаецца да жанчын). А мода цяпер пачалася — проста страх! Ужо пачалі насіць такія кароткія спадніцы, што ледзь не да кален… і то не палятухі якіясь, а навет асобы сталыя, паважныя. Я-бы ніколі не адважылася выйсьці на вуліцу ў кароткай спадніцы. Фу!

За сцэнай званок.

Магдалена (ціха да Фэлькі). Фэлька! ён! (да Мяшочыхі). Выбачайце, панічка, зараз… (выбягае з Фэлькай).

Зьява 7.

Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка, Пышка, Шышка.

Мяшочыха (гледзячы ў сьлед Магдалене). Мабыць спадзяваецца нейкага важнага госьця, што гэтак усхопілася. (Падыходзіць да дзьвярэй і глядзіць у другі пакой, пасьля варочаецца).

Мяшочак праз гэты час задрамаў.

Пышка і Шышка сядзяць каля Леокадыі, ня