Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/26

Гэта старонка не была вычытаная

Пышка. Гм… трудна…

Шышка. Есьць такая кніжка, называецца „самавар вівр“, ці што, дык у ёй напісана ўсё, як і калі трэба. Мы яе купім у складчыну. Добра?

Пышка. Але. Купім…

Магдалена (зварачваючыся да Пышкі і Шышкі). Калі ласка, просім да стала!.. Чаму-ж вы засталіся?..

Пышка і Шышка. Мы ўжо… выбачайце…

Магдалена (паказваючы ім іхнія месцы). Вось вы тут, пане Пышка, а вы, пане Шышка, тут…

Мацальскі (устае, трымаючы ў руцэ чарку). Мэдам і мэсье! У гэтакі ўрачысты мамэнт, калі можна сказаць, наша пані гаспадыня сьвяткуе свае імяніны, я прапаную выпіць гэту першую чарку за здароўе пані гаспадыні… Ура!

Усе. Уррра! (пьюць).

Заслона.


АКТ II.

Дэкарацыя тая самая.

Усе ўжо добра выпілі. Твары пачырванелі.

Зьява 1.

Гаўдэнт, Магдалена, Мацальскі, Фэлька, Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка, Уршуля, Лапурка, Галька, Пышка, Шышка.

(Усе сядзяць яшчэ пры стале).

Мяшочак (да Мацальскага). Вось калі ты такі вучоны граф, дык ты скажы мне, чаму Каін Абэля