Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/27

Гэта старонка не была вычытаная

віламі колець? Вось я стаю, гляджу на месяц і бачу: Каін Абэля… Ну, чаму, пытаюся?

Мацальскі. Гэта мусіць ад ветру…

Мяшочак. Сам ты ад ветру… Я пытаюся, чаму…

Мацальскі. Выбачайце, але я не ад ветру, і абражаць сябе не пзволю! (Устае).

Мяшочыха (да мужа). Калістрат! Кінь ты ўжо аб навуцы!

Магдалена (да Мацальскага). Граф! Не зважайце на гэта!..

Мацальскі (цалуе гаспадыню ў руку). Для вас я гэта зраблю, але каб хто іншы… Я ўжо раз меў такое здарэньне… дык адразу на паядынак! (Уваходзяць на сцэну).

Магдалена. Ах, Божа мой! І забілі?

Мацальскі. Ці я дурны! Каб у турму папасьці! Фі донк!

Мяшочак (уваходзіць на сцэну з Гаўдэнтам; за імі іншыя госьці). Вось ты Гаўдэнт, а я Калістрат… А чаму, пытаюся, не я Гаўдэнт, а ты Калістрат… Але што я хацеў казаць?.. Ага! Чаму, пытаюся Каін Абэля… Або не! Давай лепш пацалуемся!.. (цалуюцца).

Мацальскі. А цяпер мэсье і мэдам, я думаю, можна пайсьці ў скокі.

Уршуля, Галька і Леакадка (радасна). Але! але! У скокі!

Магдалена. А вось пан Лапурка нам зайграе на гармоніку… Пане Лапурка, калі ласка!

Лапурка. Авэк мой плязір, як кажа пан граф. (Бярэ гармонік у рукі).