Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/47

Гэта старонка не была вычытаная

Уршуля (сядаючы). Ах, учора было гэтак непрыемна! так прыкра! Вы першы раз прыйшлі да гэтых людзей, а яны прынялі вас, як грубіяны!.. Зараз біцца! фу! якое хамства!.. Мне было так нялоўка!..

Мацальскі. Нічога, глупства, гэта здараецца… (да сябе). Яе мусіць падаслалі, каб яна мяне перэпрасіла!

Уршуля. Гэты Залепка надта кепска выхаваны чэлавек. Ён гэтага не разумее, што ёсьць душы, якія бяз доўгага знаёмства, бяз лішніх слоў, ад аднаго першага погляду адчуваюць сваю блізкасьць

Мацальскі. Я ня ведаю, чым гэта кончылася, бо ўцёк… Што-ж? гэты вар’ят пабіў сваю жонку?

Уршуля. Не, куды там! Яго мужчыны схвацілі за рукі, а яна ўцякла да суседзяў і дома не начавала… Я цяпер, ідучы да вас, спаткалася з ёю на вуліцы недалёка ад вашай брамы… Я страшэнна засаромілася, баючыся, каб яна не падумала, што я йду да вас. Вы самі разумееце, што злыя людзі могуць падумаць, калі маладая паненка йдзе ў госьці да кавалера.

Мацальскі (д.с.). Маладая паненка… гм… гм!..

Уршуля. Дык я з ёю прывіталася і сказала, што йду на гэты падворак да швачкі… Праўда, што калі йдзе аб шчасьце двох людзей, дык можна сказаць няпраўду?

Мацальскі. Выбачайце, але я нічога не разумею… Значыцца, яна ня ведае, што вы пайшлі сюды? Гэта значыцца бяз яе ведама?