Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/48

Гэта старонка не была вычытаная

Уршуля. Што вы, граф! Як-жаж яна магла-б аб гэтым ведаць! што вы! (сароміцца).

Мацальскі. Ага! (д. с.). Значыцца сам муж прыслаў яе сюды, каб пагадзіцца… (голасна). Ну, што-ж! можаце сказаць гэтаму Залепцы, што я нічога проціў ня маю, — можна пагадзіцца, можна на згоду й выпіць.

Уршуля. Выбачайце, я не зусім разумею: вы значыцца хочаце з гэтым хамам пагадзіцца?

Мацальскі. Ну, што-ж такое, што ён раз мяне там ляпнуў, але-ж не скалечыў. Калі ён сам першы хоча…

Уршуля. Але скуль-жа вам ведама, што ён хоча?

Мацальскі. Як: скуль? Вы-ж, здаецца, гэта казалі.

Уршуля. Я гэтага не казала.

Званок зьвініць пры дзьвярох.

Уршуля (спалохалася). Ах, Божа! Нехта прыйшоў, можа гэта ваш лякай! Я не хачу, каб мяне хтоколечы тут бачыў… Раней чымсь адчыняць дзьверы, схавайце мяне, схавайце!..

Мацальскі (д. с.). Каго-ж там чорт нясе?.. (да Уршулі). Ну, хавайцеся вось сюды ў гэты пакой, сюды!.. (адчыняе дзьверы у пакой направа, упіхае яе туды і зачыняе ключом, пакінуўшы ключ у дзірачцы замка; пасьля йдзе да дзьвярэй налева і адчыняе іх. Уваходзіць Магдалена).