Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/49

Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 3.

Мацальскі і Магдалена.

Мацальскі (рад і зьдзіўлены; ціха). А, пумпачка! А я й не спадзяваўся!..

Магдалена. А вось запамятала твой адрэс і прыйшла. Ты здаволены, што я прыйшла?

Мацальскі (зірнуўшы на дзьверы, за якімі сядзіць схаваная Уршуля, са страхам). Цсс! Не так голасна! Ціха!

Магдалена (зьдзіўленая). Чаму?

Мацальскі (ня ведаючы, што адказаць). Бо… бо… у мяне галава баліць, калі голасна гавораць… Такая, можна сказаць, настальгія…

Магдалена (спагадліва). Бедненькі! які дэлікатны! Якая ў цябе рыстакратычная натура!.. А ведаеш? і ў мяне так-сама галава баліць, калі хто голасна гавора, бо я так-сама з вышэйшага сьвету, хаця й выйшла замуж за гэтага хама Залепку… Ах, дарагі мой Ільдэфонс! Ты на мяне ня гневаешся за тое, што было ўчора?

Мацальскі. На цябе? А за што-ж на цябе? Ты-ж мяне ня біла!

Магдалена. Ух, як я ненавіджу гэтага… свайго мужа! Фу! мядзьведзь! без ніякага выхаваньня!.. Вось ты зусім іншы чэлавек!

Мацальскі. Ну, ведама, я, можна сказаць, маладзец! Гэтакі, проста кажучы, бон віван!

Магдалена (гледзячы на яго ачараваная). Ах, які ты прыгожы!.. Слухай, Ільдэфонс! Ты ня ведаеш, ці развод дастаць лёгка? Кажуць, што за-