Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/50

Гэта старонка не была вычытаная

граніцай можна… бо я ўжо не магу болей з ім жыць, я яго ненавіджу!

Мацальскі. Гм… развод? Нашто, пумпачка, развод? Калі глядзець на справу, так кажучы, з погляду, дык можна й без разводу… (абыймае яе). Ух, ты! ты! пумпачка! (цалуе яе).

Уршуля за сцэнай чыхнула.

Магдалена (спалохаўшыся). Што гэта? Хто там?

Мацальскі. Не, ніхто!.. Гэта я там котку зачыніў, гэта котка мяўкнула.

Магдалена. Не, мне здаецца, што там нехта чыхнуў.

Мацальскі. Чухнуў? Няўжож? Ну, значыцца, котка чыхнула. Ну але! гэта котка чыхнула, бо там ляжыць адзежа і сьмярдзіць нафталінам.

Магдалена. Ах, я так люблю катоў! Пусьці яе сюды, я з ёю пагуляю. (Хоча ісьці ў пакой, дзе Уршуля).

Мацальскі (устрымоўваючы яе). Ды што ты, пумпачка! ня трэба! яна кусаецца. Гэта не звычайная котка, а такая дзікая… Лепш пойдзем сюды, у мой пакой, сюды, там спакайней… (абыймае яе і вядзе ў пакой налева).

Магдалена (як дзіця). Не, пакажы мне котку! я хачу бачыць котку!

Мацальскі. Добра, добра, але пасьля!.. (выходзяць).