Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/52

Гэта старонка не была вычытаная

Мар’янна. Як аб кім? Ну, ведама, аб ім: аб графскім лёкаю!

Уршуля. Выбачайце, але я прыйшла да графа.

Мар’янна (зьмяніўшы тон). Ах, што я нарабіла!.. Выбачайце, панічка, калі ласка, выбачайце, я ня ведала, я думала… (адыходзіць задам, але раптам устрымоўваецца). Але хто-ж вас там зачыніў у гэтай каморцы на замок? Гэта-ж так непрыгожа…

Уршуля. Гэта ня ваша справа. Я тут прыйшла да графа Мацальскага і вам няма да мяне ніякага дзела.

Мар’янна (разьвязіўшы рот). Вы… вы… бачайце… Да каго?

Уршуля. Ну, я-ж кажу: да графа Мацальскага.

Мар’янна. Да якога графа?

Уршуля. Ах, Божа-ж мой!.. Дык-жа кажу выразна: да Мацальскага!

Мар’янна. Да Ільдэфонса?

Уршуля. Ну але! Да Ільдэфонса Мацальскага.

Мар’янна. Дык-жа і я аб ім кажу. Але якій-ж ён граф?

Уршуля. Выбачайце! Мне гэта ляпей ведама.

Мар’янна. Ха-ха-ха! Вось-жа гад, абдурыў! Дык-жа ён толькі служыць лёкаем у графа, а ён сам графам і ўва сьне ня быў.

Уршуля. Што?! Што я чую? Ён не граф!.. Ах! ах! ах! (ёй робіцца млосна і яна апускаецца на крэсла).

Мар’янна (дражніць яе). „Ах, ах, ах!“ Во і паахайце цяпер. Вось і добра. А то захацелася