Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/53

Гэта старонка не была вычытаная

ганорнай дзяўчыне кавалера адбіваць!.. Ён абецаўся, што скоро ўжо запаведзі выйдуць, а я ўжо і пярсьцёнікі купіла, і белую спадніцу да шлюбу сабе пашыла, — а яна тут лезе са сваімі ахамі! Фі! фі! сорамна! не маладая ўжо, ужо трэба толькі Богу маліцца, а не аб каханьні думаць.

Уршуля (я. в.). Ах! ах! ах!..

Мар’янна. Вось цяпер табе і „ах!“

Чутно званок за сцэнай.

Мар’янна. Ай-ай! Мусіць ужо граф вярнуўся! Трэба ўцякаць…

Уршуля. Што вы кажыце? Запраўдны граф прыйшоў?.. Ох, Божа мой! Уцякаю… Дзе мой капялюш? (выбягае ў дзьверы направа).

Зьява 5.

Нікога на сцэне няма. За сцэнай чутно колькі разоў занок. Пасьля ўбягае з левых дзьвярэй раскудлачаны Мацальскі, папраўляючы на сабе вопратку.

Мацальскі. Ах, Божа мой! Скандал! Пан прыйшоў!.. (бяжыць па ўсходах на гару і чэзьне).

Пасьля за сцэнай чутно тузаніну і голас Гаўдэнта: «Я пытаюся, дзе мая жонка?..»

Зьява 6.

Гаўдэнт і Мацальскі

(ўбягаюць).

Мацальскі (ўцякае ад Гаўдэнта, трымаючыся рукамі за твар).