Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/54

Гэта старонка не была вычытаная

Гаўдэнт (ганяючыся за ім з кіём у руцэ). Я пытаюся яшчэ раз: дзё мая жонка? Дзе Магдзя?

Мацальскі. А чорт ведае, дзе ваша Магдзя! Што я? стораж вашай жонкі, ці што?! (д. с.). А крэпка гад б’ецца!

Гаўдэнт. Яна не начавала дома. Яна начавала тут!

Мацальскі. А што тут? начлежны дом, ці што?

Гаўдэнт (гонючыся за Мацальскім з кіём). Я яшчэ раз пытаюся…

Мацальскі. А я яшчэ раз кажу, што няма… І калі ласка прашу без палкі, бо я паліцыю паклічу.

Гаўдэнт. Я маю права… тут мая жонка, я ведаю… Дзе мая жонка?! (кідаецца на Мацальскага).

Мацальскі (ўцякаючы перад ім навокал стала). Пачакайце!.. пачакайце!.. Ах, праўда, я ўспомніў… забыўся… Але! але! ёсьць ваша жонка… яна тут, але!

Гаўдэнт. Дзе? дзе яна?

Мацальскі (паказваючы на дзьверы, за якімі сядзіць схаваная Уршуля). Яна там, вось там яна схавалася, вы ідзеце там, пагутарце з ёю.

Гаўдэнт. Ага! Вось я казаў, што яна тут. Не абмыліўся. (Ідзе направа, Мацальскі хутка зачыняе за ім дзьверы на ключ).

Зьява 7.

Мацальскі (адзін).

Мацальскі (уздыхнуўшы). Ух! нарэшце!.. Але што-ж мне цяпер рабіць? (раптам успомніўшы).