Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/55

Гэта старонка не была вычытаная

Ах! парадныя дзьверы засталіся адчыняны, яшчэ злодзей забярэцца, гэтага толькі на маю галаву не хапала! (бяжыць па ўсходах, але раптам устрымоўваецца). Не, раней трэба выпусьціць яе, няхай уцякае. (Ворочаецца на сцэну і адчыняе першыя дзьверы злева, дзе Магдалена). Хутчэй! хутчэй! Муж прыйшоў. Хутчэй!

Зьява 8.

Мацальскі і Магдалена.

Магдалена (выходзіць, папраўляючы валасы на галаве). Ільдэфонс! Дай люстэрка, я мусіць чырвоная як рак, трэба папудравацца.

Мацальскі (шоптам). Няма часу для люстэрка… Хутчэй! хутчэй! там муж…

Магдалена. Дзе ён?

Мацальскі (паказваючы рукой на дзьверы). Там сядзіць, зачынены.

Магдалена. Ах, Божа мой!.. (хутка апранае на галаву капялюш і выбягае).

Зьява 9.

Мацальскі (адзін), пасьля Гаўдэнт (за сц.).

Мацальскі. Што-ж мне цяпер рабіць? Вось дык бяда!.. Хіба Мар’янна мне паможа… (бяжыць да вакна і кліча). Панна Мар’янна! а панна Мар’янна (д. с.) Гм… не адклікаецца… (я. в.) Панна Мар’янна!.. (адыходзіць ад вакна). Хоць ты галаву ў пятлю садзі! Вось палажэньне! Паліцыю паклі-