Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/56

Гэта старонка не была вычытаная

каць, ці што? Будзе скандал. Пан, як даведаецца, са службы прагоніць…

Чутно стук у правыя дзьверы.

Во! ўжо стучыць! ізноў пачне біцца… (гавора праз зачыненыя дзьверы). А што? я тут.

Гаўдэнт (за сц.). Як што?.. Адчыні!!

Мацальскі. Не магу… Ня ведаю, куды ключ падзеўся.

Гаўдэнт. Ключ сядзіць у дзірачцы.

Мацальскі. Ах, праўда, у дзірачцы… (варушыць ключом быццам прабуючы адчыніць). Але не круціцца, зайржавеў, ці што?

Гаўдэнт. Дык алівай памазаць…

Мацальскі. Ах, праўда! Добра, я памажу, я зараз памажу… (д. с) Я-бы цябе добра памазаў, калі-б не баяўся… Не, няма рады, пайду паліцыю паклічу… (хоча ісьці).

Зьява 10.

Мацальскі і Мар’янна (ўваходзіць).

Мацальскі. Ах, панна Мар’янна! пумпачка мая! шчасьце маё! Вось у самую пару прыйша. Панна Мар’янна! у панны Мар’янны ёсьць знаёмы паліцэйскі… Панна Мар’нна пабяжыць да яго і скажа, каб ён хутка сюды прыйшоў. Пратаколу пісаць ня трэба, але так толькі крыху напалохаць…

Мар’янна. Каго? Яе палохаць? (паказваючы на дзьверы). Дык я яе ўжо тут добра напалохала, ажно пачала ахаць і дрыгаць нагамі.

Мацальскі. Каго панна Мар’янна напалохала?