Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/57

Гэта старонка не была вычытаная

Мар’янна. Ну-ж гэтую старую, каторая прыйшла сюды да пана Ільдэфонса.

Мацальскі. Але-ж я не аб ёй. Яна нічога…

Чутно йзноў стук у дзьверы.

Мар’янна. Чаго яна стучыць? Чаму пан Ільдэфонс йзноў зачыніў яе на ключ?

Мацальскі (думаючы аб Гаўдэнце). Хоча, каб дзірачку памазаць… (да дзьвярэй). Я зараз…

Мар’янна (строга). Як гэта: дзірачку памазаць?

Мацальскі. Алівай памазаць… Цсс! панна Мар’янна! я гэтаму вар’яту сказаў, што ключ зайржавеўшы, засеў у замку і я не магу адчыніць дзьверы, дык ён крычыць, каб мазаць… Што рабіць?

Мар’янна. Які ён? які вар’ят?

Мацальскі. А ведае панна Мар’янна, ёсьць адзін гэтакі вар’ят, бегае з кіём па вуліцы і шукае сваю жонку, — такую ўжо значыцца фіксацыю мае, — ну дык вось парадныя дзьверы былі незачынены, ён уварваўся сюды і крычыць, што тут яго жонка… Дык вось я зачыніў яго на ключ у гэтай каморцы…

Мар’янна (недаверчыва). Эй, пан Ільдэфонс! ці толькі праўда? Бо мяне так, як гэтых учора на вечарыне не абдурыш, — я хітрая. Можа ён зусім і не вар’ят.

Мацальскі. Зусім вар’ят, панна Мар’янна! Як панна Мар’янна можа думаць… Дык-жа вось… проша паглядзець… Нідзе нікагусенькі няма, ніякай жонкі. Але-ж я панну Мар’янну так люблю, што