Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/58

Гэта старонка не была вычытаная

ніколі ніякае… (Гаўдэнт стучыць у дзьверы). Ужо мажу, мажу ўжо!

Мар’янна. Ну, калі гэта ўсе праўда, што гавора пан Ільдэфонс, дык няма чаго палохацца. Я вар’ятаў не баюся, бо служыла калісь за кухарку ў вар’яцкай бальніцы і шмат іх бачыла… Адчыняйце дзьверы!

Мацальскі (адчыняе дзьверы і хаваецца за Мар’янну).

Зьява 11.

Мацальскі, Мар’янна, Гаўдэнт, Уршуля (уваходзяць).

Гаўдэнт (да Мацальскага). Паночку, я хачу вам пару слоў…

Мацальскі (са страхам). Не, не, не! Вы ўжо лепш не са мной, а вось з паннай Мяр’яннай пагутарце…

Мар’янна (да Гаўдэнта). Панок! Толькі спакойна, ша! Ня трэба крычаць, ня трэба нэрвавацца. Я ўсё ведаю. Вы шукаеце свае жонкі. Яе тут няма. Ідзеце на вуліцу. Ваша жонка там, па вуліцы ходзіць.

Гаўдэнт. Што?! Мая жонка па вуліцы ходзіць?

Мар’янна. Толькі ціха, спакойна. Не, не так ходзіць, як вы думаеце, але так сабе ходзіць, пайшла значыць на спацар… А яе тут няма.

Гаўдэнт. Я ведаю, што яе тут няма. Мне панна Уршуля ўжо ўсё сказала… І выбайчайце, панок, што я вас пакрыўдзіў…

Мацальскі (д. с.). Добра пакрыўдзіў.