Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/60

Гэта старонка не была вычытаная

Мацальскі. Дык значыць гэта мая торбачка. Я люблю іншы раз гэтак з торбачкай па вуліцы… (да Гаўдэнта). Дайце, калі ласка.

Гаўдэнт (не аддае, але адчыняе торбачку і выймае з яе хустачку). Не! вось і яе хустачка. (Разглядае хустачку). Вось і яе літары: М. З. — значыць, Магдалена Залепчыха. (Да Мацальскага). Га? Скуль торбачка? значыцца я добра дадумаўся! значыцца яна тут! Дзе яна? Я яе знайду! яна тут! (выбягае ў першыя дзьверы налева).

Зьява 12.

Мацальскі, Мар’янна, Уршуля.

Мацальскі (да Мар’янны). А што? Я казаў: вар’ят!

Уршуля. Садома і Гамора! што тут робіцца! (паказваючы на Мацальскага). І гэтакаму чэлавеку я даверыла сваё нявіннае дзявочае сэрца! о! страх падумаць! (хоча йсьці).

Мацальскі (за ёю ўсьлед). Панна Уршуля! Дык чаго-ж у канцы канцоў вы сюды прылезьлі? Клікаў я вас сюды, ці што?

Уршуля (нэрвова сьмяецца). Ха-ха-ха! Ён яшчэ пытаецца! У! нягоднік! (пайшла ў выхадныя дзьверы).

Зьява 13.

Мацальскі і Мар'янна.

Мар’янна. Пане Ільдэфонс! пачакай пан! (бярэ яго за руку і вядзе на аван-сцэну). Цяпэр я пана спытаюся: што ўсё гэта значыць? га? га?