Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/66

Гэта старонка не была вычытаная

Гаўдэнт. А нашто казаць! Нікому я не скажу. Што мне да гэтага!.. Сядайце, калі ласка.

Селі. Паўза. Гаўдэнт і Уршуля час-ад-часу охаюць-уздыхаюць.

Уршуля. Пан Гаўдэнт! Вы здаецца ходзіце да споведзі да ксяндза Кяпкевіча?

Гаўдэнт. Але. Да Кяпкевіча. А вы?

Уршуля. Я таксама да ксяндза Кяпкевіча.

Гаўдэнт. Малады, але спавядае добра.

Уршуля. Ох, як добра!.. Я ня ведаю як мужчын, але нас, паненак, вельмі добра.

Гаўдэнт. Я заўсёды хадзіў адзін раз у год, перад Вялікаднём, але цяпер думаю ў гэтым тыдні пайсьці, — шмат грахоў набралося.

Уршуля. Я вас хацела яшчэ прасіць… Пан Гаўдэнт! Не кажэце ксяндзу Кяпкевічу аб гэтым са мной здарэньні.

Гаўдэнт. А нашто мне?.. У мяне столькі сваіх грахоў!.. А вось Магдзя рэдка ходзіць да споведзі. Добра было-б, каб і яе ўдалося намовіць… Панна Уршуля! Як панна Уршуля думае: ці Магдзя вернецца да мяне?

Уршуля. Пасьля ўсяго таго, што сталася, хіба была-бы без ніякага стыду, каб да вас вярнулася, да вас — чэлавека такога набожнага, скромнага… Яна ня ўмее вас ацаніць. А ёсьць душы, якія шукаюць запраўднага каханьня, гэтакага чыстага анельскага збратаньня душ…

Гаўдэнт. Вось я хацеў-бы, каб Магдзя глядзела на справу так як вы: гэткае чыстае збра-