Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/67

Гэта старонка не была вычытаная

таньне двох душ. Але яна хоча чаго іншага… Выпьеце гарбаты, панна Уршуля?

Уршуля. Калі ваша ласка…

Гаўдэнт. Зараз будзе, я падагрэю самавар… (ідзе ў другі пакой, бярэ са стала самавар і нясе яго).

Уршуля. Ах, што вы! Вы самі будзеце ставіць самавар?

Гаўдэнт. Я заўсёды сам, бо Магдзя ня хоча ручкі пэцкаць.

Уршуля. Ах, як-жаж можна! Гэта не мужчынская работа… Дайце мне… (хоча ўзяць ад яго самавар).

Гаўдэнт. Ну не. Я ўжо прывык.

Уршуля. Але не! Дазвольце мне быць у вас сёньня за гаспадыню.

Гаўдэнт. Ну добра… Вуглі ў кухні каля печкі…

{{рэпліка|Уршуля||Добра, добра… я знайду… (выходзіць з самаварам у кухню).

Гаўдэнт (адзін). Добрае сэрца ў гэтай панны Уршулі, і набожная! Каб-жа мая Магдзя была гэтакая, вось было-б шчасьце! Ах, Божа мой! Я-бы кожну сераду і пятніцу пасьціў-бы, я-бы ў брацтва цьвярозасьці запісаўся…

Уршуля (з правых дзьвярэй). Пан Гаўдэнт! Сярнічкі маеце?

Гаўдэнт. Маю. (Дае сярнікі). Але ўзапраўды, панна Уршуля, гэтак не выпадае: я тут сіджу сабе, а вы працуеце!