Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/68

Гэта старонка не была вычытаная

Уршуля. Ах, такое глупства! Няма аб чым казаць.

Гаўдэнт. Але гэты самавар з фанабэрыямі, з ім трэба ўмець, вы можа не патрапіце…

Уршуля. Ах, я ўмею ладзіць ня толькі з самаварнымі фанабэрымі! Я кожную душу адчуваю, і кожнага разумею… І калі-б хто палюбіў мяне, я-бы была яму вернай прыяцелькай і рабіла для яго ўсё прыемнае. (Сядае на канапе).

Гаўдэнт (сядаючы побач). А вы нікога яшчэ не палюбілі?

Уршуля (саромліва). Ах, не пытайцеся! (апірае галаву яму на плячо).

Гаўдэнт. Што вы? змарыліся?

Уршуля. Абыймеце мяне! (Гаўдэнт нялоўка абыймае яе). Ах, так!.. Ах, як я шчасьліва!.. Нарэшце я знайшла чэлавека, які зразумеў і ацаніў мяне! Бо ў мяне душа незвычайная, мяне зразумець трудна… Ах, які пан Гаўдэнт прыгожы! Як можна вас не любіць! (закідае яму рукі на шыю).

Зьява 4.

Гаўдэнт, Уршуля, Магдалена (уваходзіць).

Магдалена. А! смачнага апатыту!.. можа перашкодзіла?

Уршуля (адскочыўшы ад Гаўдэнта). Ах!!

Магдалена. Што-ж гэта? Жонка толькі на адзін дзень выйшла з хаты, а муж знайшоў ужо сабе другую і цалуецца!

Гаўдэнт. Але-ж гэта не я… гэта не я…