Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/69

Гэта старонка не была вычытаная

Магдалена (дражнячы). „Не я, не я…“ А хто-ж гэта? (тыкае яго пальцам). Партрэт твой, ці што?

Гаўдэнт (ашаломлены яе нахальствам). Але-ж гэта не я знайшоў сабе… Я не шукаў…

Уршуля (д. с.). А шчасьце было гэтак блізка!

Магдалена. А хто шукаў? Значыцца панна Уршуля шукала?.. (іронічна). О, гэта добра! Надта гожа! вельмі пекна! Да кожнага мужчыны, як смала, клеіцца! Фэ! сорам, панна Уршуля! А набожная! Падумаеш, сьвятая якая! А як пабачыць мужчыну, дык ажно млее… Усе ад яе ўцякаюць, дык вось маеш якога знайшла сабе анёлачка! (З агідай да мужа). Ах, ты мядзьведзь!

Уршуля. Што?! Ад мяне ўцякаюць? О, выбачайце!.. Каб я толькі хацела!.. Але я ня думаю задавацца з кожным графскім лёкаем…

Магдалена. Але з чужым мужам!

Уршуля. Але не з графскім лёкаем!

Магдалена. А гэта-ж што за прытычка такая? Хто-ж гэта з графскімі лёкаямі задаецца? Можа я? што? можа я?! га?

Уршуля. А ну ведама, што пані Магдалена. Усім ведама.

Магдалена. Што?! Мяне тут абражаюць, а той (да мужа) стаіць тут як балван якійсь і нічога ня кажа! Муж ты мой, ці ня муж? Як ты пазваляеш жонку сваю абражаць!

Гаўдэнт (нясьмела). Магдзя! Калі-ж навет торбачка твая там засталася…

Магдалена. Якая торбачка? Дзе торбачка? Сам ты торбачка, калі ня ўмееш бараніць сваю